Смак роднай мовы

 

Міжнародны дзень роднай мовы: “Залацінкі роднай мовы”

Беларускі дзень 21.02.2023

Мэта:

 садзейнічаць папулярызацыі і пашырэнню сферы выкарыстання беларускай мовы ў дзіцячым калектыве; развіваць пазнавальную актыўнасць да роднай мовы і маўлення ў розных відах дзіцячай дзейнасці

 стварыць умовы для далучэння дзяцей да беларускай нацыянальнай  мовы, культуры, паглыбленаму знаёмству з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам,прывіццю любові да роднага краю, пачуцця грамадзянскасці і любові да Радзімы.

Абсталяванне:

фота і відэа,аудыя матэрьялы, фанаграммы, музычныя інструменты, тэматычныя папкі, альбомы, прыстасаванні для мастацкай дзейнасці, беларуская хатка, разнастайныя лялечныя тэатры, iнтэрактыўныя заданні, створаныя з дапамогай сэрвіса Learning Apps, GOOGLE-апытальнiкi.

План правядзення

Від дзейнасці

Мерапрыемствы з выхаванцамі

 

Дата

Адказны

1-ая палова дня

Зносіны

Варыянт 1. Гутарка “Роднае слова-матчына мова”.

  (стар, сярэдн. групы)

Мэта: стварэнне ўмоў для самастойных выказванняў на беларускай мове. Варыянт 2. Гульнявое практыкаванне “Цудоўнае ператварэнне”.

(2мал.  групы)

Мэта: развіццё ўмення ўжываць традыцыйныя беларускія формы і імёна.

Варыянт 3.“Куфар з загадкамі”.

Мэта: фарміраваць уменне слухаць уважліва, адгадваць загадкі.

(2мал.  групы)

Гульневае практыкаванне “Знайдзі прадмет, які я назаву па-беларуску”

Мэта: фарміраваць уменні суадносіць беларускую назву прадмета непасрэдна з самім прадметам. (стар, сярэдн. групы)

 

21.02.2023

 

 

Лазар Т.В.,

выхавацелі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

груп, спецыялісты

Працоўная дзейнасць

Варыянт 1.Ручная праца “Цацка-круцелка”, “Вопратка для лялькі”, “Прыгожы ланцужок” (старэйшыя-2 малодшыя групы)

Мэта: развіццё ўмення ствараць вырабы з розных матэрыялаў.

Варыянт 2.Творчая майстэрня “Пачастункі”

Мэта: фарміраваць уменне ляпіць з саленага цеста, размалеўваць; развіваць дробную маторыку рук.

 
 

Гульнявая дзейнасць

Варыянт 1. Д.гульня “Апрані ляльку”.(сярэднія групы)

Мэта: фарміраванне уяўленняў дзяцей аб традыцыйным адзенні народа, пашырэнне слоўніка.

Варыянт 2. Д.гульня “З якога матэрыялу зроблена рэч”(стар. групы)

Мэта: фарміраваць уяўленні пра прадметы рукатворнага свету.

Варыянт 3. Д.гульня “Слухаем лялек і паўтараем”(2 мал .гр)

Мэта:фарміраваць уменні уважліва слухаць мастацкі твор, сачыць за ужываннем слоў.

Варыянт 4. Музычная гульня “Канцэрт ”(усе группы)

Мэта: замацоўваць навыкі ігры на музычных інструментах.

Варыянт 5.  Гульня “Прымаем гасцей”(усе группы)

Мэта: выхоўваць ветлівасць, дабразычлівасць.

 
 

Пазнавальна-

практычная дзейнасць

Варыянт 1. Праца з календаром прыроды «Прагноз надвор’я».

 (2 мал групы)

Мэта: фарміраванне ўяўленняў  i aзнаямленне з народнымі прыкметамі.

Варыянт 2. Відэаэкскурсія « Якая яна, Беларусь?». (сяр .групы)

Мэта:фарміраванне ўяўленняў дзяцей пра выдатныя мясціны Рэспублікі Беларусь.  Матэрыялы па сылцы:

http://sch3.baranovichi.edu.by/ru/main.aspx?guid=3821

Варыянт 3. Даследванне якасцей гліны, саломкі, ільну(стар .групы)

Мэта:фарміраваць уяўленні пра ўласцівасці розных матэрыялаў,развіцце слоўніка.

 
 

Мастацкая дзейнасць

Варыянт 1.

Паказ дзецьмi беларускай казкі “Каток залаты лабок” (сяр. групы)

Мэта: садзейнічанне далучэнню дзяцей да тэатральна-гульнявой дзейнасці.

Варыянт 2. “Хвiлiнкi паэзii” Вершы К.Крапівы, Я.Коласа, Я. Купалы чытае Аляксандр Раткевіч, аўтар аркушаў у “Рэгiянальнай газеце”,член Саюза беларускiх пiсьменнiкау. (усе группы).

Мэта: стварыць умовы для  далучэння дзяцей да беларускай нацыянальнай  мовы.

   

 

Прагулка

ранiшняя

Назіранне “ Мая Радзіма вакол мяне”. (2мал.-сяр. групы)

Мэта: выхаванне пачуцця любові да роднага краю.

Рухомыя гульні і фізічныя практыкаванні.

Варыянт 1. Гульнi  “Чарадзей”, “Мароз”, “Халiмон”.

Мэта: развіццё каардынацыі рухаў, сілы, спрыту.

Варыянт 2. Гульня “Гарачае месца”, “Каршун”.

Мэта: развіццё ўмення бегаць адзін за адным у розных напрамках.

Працоўная дзейнасць «Чысты дворык».

Мэта: развіццё ўменняў падтрымліваць парадак на ўчастку (падмятаць дарожкі, веранду).

Індывідуальная работа

(па выбары выхавальніка дашкольнай адукацыі). Гульнявая дзейнасць

(па выбары выхавальніка дашкольнай адукацыі).

Мэтавая экскурciiя  да Чысцiнскай пасялковай бiблятэкі :“Сустрэча з кнігай” (стар .групы).

Мэта: стварыць умовы для далучэння дзяцей да беларускай нацыянальнай мовы, культуры, паглыбленаму знаёмству з малой Радзiмай.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

17.02.2023

Крыжко М.У

 

Гульнявая дзейнасць

Разрезные карцінкі, пазлы "Мае любімыя казкі" (2 мал групы)

Мэта: замацаваць уяўленні выхаванцаў пра герояў казак, уменне складаць цэлае з частак.

Сюжетна-ролевая гульня “Кірмаш” (стар .групы).

Мэта: пазнаеміць выхаванцаў з тым, як раней народныя майстры гандлявалі сваімі вырабамі, што маглі расказаць пра тую ці іншую рэч (элементы рэкламы); праіграць сітуацыю.

 

 

2-ая половіна  дня

Працоўная дзейнасць

Варыянт 1. Праца  у беларускім кутку «Маленькія памошнікі».

Мэта: развіццё ўмення ствараць  чысціню і утульнасць.

Назіранне за птушкамі.

Мэта: фарміраванне ўяўленняў аб пералётных птушках.

Рухомыя гульні і фізічныя практыкаванні.

Варыянт 1. Гульня «Ліскі».

Мэта: развіццё рухальнай актыўнасці, цікавасці да народных гульняў.

Варыянт 2. Гульня «Птушкі, раз! Птушкі, два!».

Мэта: развіццё спрытнасці, хуткасці рэакцыі.

Варыянт 3.

Карагодная гульня “Да нас госці прыйшлі”

Мэта:  практыкаваць выхаванцаў у правільным узгадненні

 

 

 

 

Прагулка

дзеянняў і тэксту.

Працоўная дзейнасць. Ручная праца. Выкладанне выявы птушкі з рознага прыроднага матэрыялу (галінкі, насенне, лісце).

Мэта: стымуляванне творчай актыўнасці дзяцей у працэсе працоўнай дзейнасці.

Індывідуальная работа (па выбары выхавальніка дашкольнай адукацыі). Гульнявая дзейнасць (па выбары выхавальніка дашкольнай адукацыі)

 

выхавацелі, спецыялісты

 

Гульнявая

дзейнасць

“Фэстываль беларускай казкі” Паказ выхавацелямі тэатральных пастановак беларускіх лялечных казак, гульні ў казачных герояў апасля прагляду.

Мэта:развіццё творчасці ў выбары сродкаўвыразнасці,неабходных для стварэння вобраза  і цікавасці да народнай музыкі.

 

Лазар Т.В.

спецыялісты ,

 

 

Мерапрыемствы з бацькамі

1. Анлайн-гульня з бацькамi “Ланцужок”

Мэта: пашырэнне беларускага слоўнiка.

2. Анлайн-абмен фотаздымкамі “Кулінарная капілка рацэптаў беларускіх страў ” (стварэнне інтэрактыўнай кнігі)

Мэта: пазнаёміць  з нацыянальнай кухняй, звычаямі.

3. Наведванне беларускай хаткі  бацькамі разам з дзецьмі.

4. Выставы  мастацкай літаратуры. “Краіна казачных багаццяў”.

5. Анлайн-казкі,анлайн-гульні “Вучым родную мову”, “Тлумачальны слоунік для бацькоу, інтэрактыўныя заданні, створаныя з дапамогай сэрвіса Learning Apps, красаванкі.

Мэта: далучэнне дзяцей і іх бацькоў да багацця беларускай мастацкай літаратуры, культуры.

17.02.2023-21.02.2023

Лазар Т.В.  ,выхавацелі груп, спецыялісты

 

 

Мерапрыемствы з педагагічнымі работнікамі

1.Інтэрактыўныя заданні, створаныя з дапамогай сэрвіса Learning Apps.

2.Стварэнне воблака слоў па беларускім вершы.

3. Анлайн-гульня  “Ланцужок”

4. Кансультацыя : “Азнаямленне дзяцей з беларускай мастацкай літаратурай”

5.Чытаем разам “Люблю наш край старонку гэту”

Мэта: павышэнне прафесійнага узроўню па пытаннях валодання беларускай мовай,форміраванне каштоўных адносін да яе.

21.02.2023

Лазар Т.В.  ,музычны кіраўнк

 

Уважаемые пользователи сайта! Пройдя по ссылке ниже вы сможете познакомиться с замечательными белорусскими сказками

 

 

 

https://drive.google.com/drive/folders/1n9-k3NVNTsoXnIDXmEwFDUAcs-Et-Aig?usp=sharing