Фестываль беларускіх казак

21.02.2024
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Свята было заснавана рашэннем 30 й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года і адзначаецца штогод з 2000 года,21 лютага.У Беларусі, Дні роднай мовы пачалі ладзіцца дзяржаўнымі ўстановамі з 2009 года. Вельмі цешыць тое,што па рашэнню экспертаў ЮНЭСКА,Беларуская мова прызнана самай мілагучнай, пасля італьянскай.А ў дадатак да гэтага,вядомыя гісторыкі сцвярджаюць, што Беларуская мова яшчэ і самая старажытная сярод славянскіх.Сэнс гэтага свята,захаванне моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.Наша Чысць,як і ўся Беларусь, шматнацыянальная.Гэта-беларусы і рускія,украінцы і палякі ,казахі і прыбалты,вьетнамцы і кітайцы. Кожны з іх паважаючы дзяржаўныя мовы,мае поўнае права на безперашкоднае самавызначэнне з роднай мовай.Для чаго ў нас створаны ўсе ўмовы.

Да дня роднай мовы наш сябра,Алесь Радкевіч,актывіст паселку,член саюза пісьменнікаў Беларусі, даслаў нам свой верш.

Наступныя радкі,на дзяржаўнай, сваёй роднай мове я прысвячаю ўсім шматнацыянальным жыхарам нашага прыгожага пасёлка і не толькі.

СПАДЧЫНА

Ты роднай мовы не цурайся,
І размаўляй на ёй хаця б у сне.
Ад каранёў сваіх, не адмаўляйся,
І не саромся іх нідзе.

Не забывай свой родны кут,
Дзе пупавіну, павітуха абразала.
Глыток паветра першы, ўдыхнуў ты тут,
І тут тваё дзяцінства віравала.

Ад ворагаў, край свой абараняй,
На колькі хопіць тваёй сілы.
Галоўнага не забывай,
Што тваіх продкаў тут магілы.

З прадвеку тут яны жылі,
Аралі, сеялі,ўбіралі.
Традыцыі заўсёды бераглі,
Якія ў спадчыну мы атрымалі.

І як бы лёс цябе не лупцаваў,
Не забывайся, дзе ты нарадзіўся.
Пра домік той,што тата збудаваў,
Які ад адзіноты пахіліўся.

Жыццё кароткае зусім,
Адно толькі імгненне.
Па гэтаму, хачу сказаць усім...
-Каб захавалі карані,як спадчыну,
для пакалення-.